Версия для слабовидящих transparent_line
Лунинецкий районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Хто вінаваты ў безнагляднасці?

Так сталася, што, закранаючы агульнаграмадскія праблемы, апошнім часам мы нярэдка апеліруем сведчаннямі не заўсёды спрыяльнай сітуацыі ў падлеткавым асяродку. Пацвярджае гэта і сумная статыстыка: на працягу двух апошніх год злачыннасць сярод непаўналетніх на Лунінеччыне мае крыўдную тэндэнцыю захоўвацца на дастаткова высокім узроўні. І гэта ў той час, як па вобласці летась было адзначана яе прыкметнае зніжэнне – амаль на трэць. Прычыны такога становішча высвятлялі ў размове з намеснікам пракурора Вольгай БАГАТЫРЭВІЧ.

– Летась падлеткамі на тэрыторыі нашага раёна ўчынена 27 злачынстваў – столькі ж, колькі і ў папярэднім годзе. А вось вага іх у агульнакрымінальнай злачыннасці павялічылася, зрабіўшы яшчэ больш адчувальным адрыў ад сярэднеабласнога паказчыка. Сведчаннем адмоўных тэндэнцый можна лічыць і той факт, што кожнае пятае злачынства ўчынена непаўналетнімі, якія нідзе не вучацца і не працуюць. Варта адзначыць і негатыўны ўплыў на падранкаў дарослых людзей, якія, здавалася б, павінны ўтрымліваць іх ад неабачлівых учынкаў. Але ж не: кожнае  чацвёртае з групавых злачынстваў учынена непаўналетнімі разам з дарослымі. Найчасцей гэта – крадзяжы, аднак ёсць у трывожным спісе ўгон транспартных сродкаў, рабаўніцтва, хуліганствы…

– Вольга Васільеўна, сёння нельга абысці ўвагай распаўсюджванне ў падлеткавым асяродку наркотыкаў. Здаецца, не ўсе асэнсоўваюць страшэнную пагрозу, якую нясе гэтая атрута дзецям і не толькі. Вы згодны з гэтым?

– Згодна. І гавару пра гэта з вялікім жалем і трывогай, бо амаль 15 працэнтаў у агульнай крымінальнай статыстыцы непаўналетніх займаюць менавіта злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, іх прэкурсораў і аналагаў. І гэта нягледзячы на тое, што грамадства імкнецца процістаяць навале. Вось толькі якасць прафілактычнай работы (і не толькі ў дачыненні да наркотыкаў) павінна мець куды лепшыя вынікі. Мяркуйце самі. У спісе навучальных устаноў, чые выхаванцы “засвяціліся” на крымінальнай “ніве” – 10 калектываў. Прычым, гэта не толькі мясцовыя каледжы, якія даюць асноўны кантынгент парушальнікаў, але і вучні вясковых школ – яслі-сад-сярэдняй школы в. Вулька 1, Азярніц-кай базавай, Вялікачучавіцкай і Дзятлавіцкай СШ… Назіраецца рост злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення: летась у 4-ох крымінальных эпізодах удзельнічалі 8 такіх непаўналетніх. Значыць, недзе мы іх упускаем, і  даўно наспела неабходнасць прымаць дадатковыя дзейсныя меры па прафілактыцы п’янства сярод маладога пакалення. Больш таго, на супрацьпраўныя ўчынкі іншы раз штурхае абыякавасць тых, хто па сваіх абавязках павінен своечасова звяртаць увагу на трывожныя “званочкі” ў паводзінах падапечных. Дастаткова ўспомніць выпадак, які адбыўся летась у Дзятлавічах. Вучань мясцовай школы ледзь не сярод белага дня трапіў у складское памяшканне на мясцовым мехдвары і ўкраў міні-матацыкл. Злодзея выкрылі. Пра гэта ведалі і аднавяскоўцы, і настаўнікі, аднак належнага рэагавання не было. Як вынік, літаральна праз 2 месяцы той жа непаўналетні злачынца з прыватнага гаража ўкраў яшчэ адзін матацыкл. Нярэдкія і выпадкі злачынстваў на тырыторыі саміх школ. Гэта і крадзяжы, і хуліганства. Прычым удзельнічаюць у іх не толькі старшакласнікі, якія ўяўляюць сябе дарослымі, але і тыя, хто не дасягнуў узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, што міжволі дае падставы думаць аб сур’ёзных  упушчэннях у прафілактычнай і выхаваўчай рабоце.

– Але ж ці толькі школа павінна адказваць за такія выпадкі?

– Гэта было б несправядлівым. Аналіз паказвае, што не на належным узроўні знаходзіцца прафілактычная работа не толькі ў навучальных установах, але і з боку супрацоўнікаў камісіі па справах непаўналетніх РАУС. Летась 5 юных парушальнікаў, якія стаяць там на ўліку, учынілі 9 злачынстваў. Аднак шматлікія акты  пракурорскага рэагавання застаюцца без увагі. Мы прааналізавалі толькі адзін бок прафілактычнай работы – арганізацыю летняй занятасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Згодна са статыстыкай, на Лунінеччыне летась было 29 працоўных атрадаў. Выдатна! Аднак колькасць тых, хто ў іх быў заняты, аказалася яўна завышанай. Дастаткова было вывучыць спісы, як стала бачна, што ва ўсіх атрадах фігурыравалі адны і тыя ж 13 чалавек, якіх пасля заканчэння сезона не звальнялі, а афармлялі  на наступны. Такім чынам, новых навучэнцаў на работу проста не бралі, а лічба ў 363 удзельнікі працоўных атрадаў проста не адпавядае сапраўднасці. Між тым, асноўная колькасць злачынстваў учынена ў мінулым годзе якраз у летні перыяд.

– Вольга Васільеўна, аднак нельга не звярнуць увагі і на тое, што падлеткі нярэдка скардзяцца, што ім проста няма дзе з карысцю правесці вольны час…

– Абсалютна беспадстаўныя заявы. Я не буду пералічваць спартыўныя аб’екты, установы культуры і іншыя месцы актыўнага адпачынку. Разам з тым, хачу на іх работу ўвагу ўсё-такі звярнуць. 29 кастрычніка мінулага года пасля 22 гадзін наведалі дыскатэку кінатэатра “Кастрычнік”. Убачылі на ёй 25 чалавек – у асноўным непаўналетніх. Ні дзі-джэй, ні дарослыя адказныя асобы не звярнулі ўвагі на тое, што яны парушалі распараджэнне старшыні райвыканкама аб забароне знаходжання ў позні час дзетвары па-за сценамі дамоў і кватэр. Не заўважылі ў той вечар на дыскатэцы прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі і настаўніцкіх патрулёў. Думаю, што і бацькі не ведалі, дзе бавяць час іх дзеці. Дарэчы, на Лунінеччыне дагэтуль 151 падлетак з 73-ох сем’яў прызнаны знаходзячымся ў сацыяльна небяспечным становішчы. І работа па выяўленню такіх сем’яў працягваецца. Праўда, якаснай яе састаўляючай вельмі перашкаджае адсутнасць сістэмнага абмену інфармацыяй і ўзаемадзеяння паміж школай і іншымі органамі і ўстановамі сістэмы прафілактыкі. Так, толькі па патрабаванню пракурора летась адзін з вучняў СШ №4 г. Лунінца трапіў у катэгорыю тых, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Увогуле, варта сказаць, што праведзеныя пракуратурай праверкі выявілі шэраг недахопаў у рабоце дзяржаўных органаў, устаноў і арганізацый, закліканых праводзіць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў.  Свае прапановы па аднаўленню сістэмнасці, мэтанакіраванасці і больш высокага якаснага ўзроўню прафілактыкі накіравалі ў райвыканкам. А пакуль работу гэтую пракуратура будзе трымаць на асаблівым кантролі.
 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Лунинецкий районный
исполнительный комитет
225644, г.Лунинец, ул.Красная, 1,
e-mail: luninetsrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01647-2-35-36
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Лунинецкий районный
исполнительный комитет
225644, г.Лунинец, ул.Красная, 1,
e-mail: luninetsrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский